Статистика
Всего в нашей базе более 4 326 364 вопросов и 6 444 724 ответов!

"Раман сэрца на далони" вобраз Антона Яраша

10-11 класс

NASTIA1100 18 нояб. 2016 г., 19:45:07 (3 года назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Vitalia1561
18 нояб. 2016 г., 22:13:38 (3 года назад)

Вобраз доктара Яраша ў рамане "Сэрца на далоні" пададзены ў развіцці: спачатку мы бачым яго маладым, у гады ВАвайны, а потым - сталым чалавекам пасля вайны. Гэта дазваляе нам ахарактарызаваць яго як цэльнага, гарманічнага чалавека, які ў гады вайны рызыкаваў сваім жыццём, з гонарам прайшоў праз усе выпрабаванні, здолеў у вельмі складаных умовах не толькі выканаць заданне, але і захаваць гонар чалавека і грамадзяніна . У пасляваенны час ён захаваў удзячнасць да людзей, якія выратавалі яму жыццё (доктара Савіча і яго дачкм Зосі) і палічыў справай гонару дапамагчы Зосі, спачатку як урач (робіць ёй складаную аперацыю) , а потым у бядзе, калі тая трапіла ў складаную сітуацыю. У яго высокае паняцце пра абавязак не толькі перад Радзімай, грамадствам, але і перад сябрамі. Ён вырасціў і выхаваў, як роднага, сына (Тараса) свайго баявога сябра, які загінуў. Гэта чалавек з высокімі маральна-этычнымі ўстоямі: ён адхіляе эратычныя прапановы сваёй калегі Тамары, чым выклікае помсту з яе боку. 
Ён не баіцца у адзіночку выступіць супраць начальства, супраць агульнапрынятых поглядаў на "ворагаў народа", якімі лічаць загінуўшага доктара Савіча і яго дачку. Па сутнасці, Яраш выступае супраць таталітарнай сістэмы і ў рамане з'яўляецца першым веснікам "адлігі" 60-х гадоў. На гэтым вобразе І.Шамякін паказвае, як актыўны, нераўнадушны, дзейсны чалавек з высокім грамадзянскім і чалавечым сумленнем, знайшоўшы сабе верных сяброў і памочнікаў, можа перамагчы антыгу-манную сістэму .

Ответить

Другие вопросы из категории

СРООООЧНО!!!

составьте,пожалуйста,предложения со словами адцурацца, даглядаць, дараваць, падобны, жартаваць, насміхацца, ведаць,ажаніцца, пазбавіцца, дзівіцца, думаць

Читайте также

Выпiшыце граматычную аснову няпэўна-асабовага сказа.

1) Бяздоннай бочкi не напоўнiш.
2) Маладую спявачку слухалi з вялiкiм задавальненнем.
3) Роўная стужка лясной дарогi.
4) Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж.
Люблю лугi квяцiстыя, палеткi каласiстыя.

А1. Адзначце нумары скпаданых сказаў. 1) Мы сабраліся I, як толькі пачало брацца на дзень, рушылі ў дарогу. 2) Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру

аж выплесквалася з дарогі і пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі. 3) Нібы толькі што народжаная, свеціцца аксамітнай свежасцю атава. 4) Надол,ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок. 5) Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў голлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння эамоўклі. 6) Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар.

А2. Адзначце нумары сказаў, у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску ) трэба паставіць коску. 1) Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі ды чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды. 2) У хатах эапальваліся лямпы і праз сетку дажджу вокны расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі. 3) Калі-нікалІ праляціць з піскам кажан або прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. 4) На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі ды густа стаяць лясы. 5) Хутка дарога размякла, ператварыўшыся ў густую кашу і машына спынілася. 6) Са эбажыны даверліва пазіралі на нас васількі і там-сям, нібы кроплі крыві, гарэлі палявыя макі.

АЗ. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць працяжнік. 1) Выязджаем на пагорак_ і перад намі шырокая раўніна. 2) Званок_ і ўсе ў школе ажыло, загуло, як у раістым вуллі. 3) На дварэ ўжо сцямнела_і праз замерзлыя шыбы ў хату глядзеў зімовы месяц. 4) Паабапал жвірыстай дарогі калышацца леташні быльнёг_ і веснавая шырыня вее над неабдымным полем. 5) Да шыбіны цягнулася тоненькая галінка акацыі_ і адзін малады лісток намагаўся дакрануцца да шкла. 2) Яшчэ некалькі ХВІЛІН_ і мы разгледзелі дрэвы, хаты і цьмяныя агеньчыкі ў вокнах.

А4. Адзначце нумары складаназалежных сказаў. 1) У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці, на якіх дзе-нідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары. 2) Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, над імі гудзелі першыя смелыя чмялі. 3) Чалавек глядзеў на паблёклыя зоркі, адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну рабіны. 4) Свіцязь купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго, лашчацца да яго. 5) Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае; ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што вераць у тое, чаго ніколі не было.ытьггны Мінск узнік на скрыжаванні гандлёвых дарог.

А5. Адзначце нумары скаэаў, будова якіх адпавядае схеме: [...,(злучнік…), ]. 1) Я знайшоў гняздо турлачак (так называюць у нас дзікіх галубоў) зусім выпадкова. 2) У шаравата-ружовым небе застылі, як прыліплі там, белыя касмылінкі воблакаў. 3) Богша спадзяваўся, што натрапіцца патрэбная сцежка, I шыбаваў напрасткі. 4) Пратое, як узнік горад, захавалася паданне. 5) Я крочу лясной сцежкай, на твар ліпне нябачнае павуцінне, з дзіцячым піскам летаюць перада мною камары. 6) Вецер, які парэдзіў, а затым разагнаў па небе палягчэлыя хмары, страсаў дажджавыя кроплі.



Вы находитесь на странице вопроса ""Раман сэрца на далони" вобраз Антона Яраша", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "10-11" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.