Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 663 вопросов и 6 445 976 ответов!

Мне нужна легенда “Дамавікова ўдзячнасць”

5-9 класс

СРОЧНО !!!

студентка1996 30 дек. 2014 г., 11:11:37 (9 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Kir1978papa1
30 дек. 2014 г., 11:57:06 (9 лет назад)

Гэтую легенду Ніне Грак, выхаванцы Бокшыцкай школы, у 2001 годзе расказала Вольга Гарбацэвіч, жыхарка вёскі Гарадзішча, што у Слуцкім раёне. Жыў у адной хаце вуж-дамавік. Гаспадар не крыўдзіў яго, а гаспадыня, падаіўшы карову, не прамінала пачаставаць цёплым малаком. А дзеці прымалі ў супольныя гульні. І здарылася так, што, гуляючы, ў старой прызбе каля хаты яны знайшлі яйкі, якія вуж там склаў, каб вывеліся маленькія вужаняты. Сцялася ад болю вужачае сэрца, калі ён убачыў, што яго немаўляткам бяда пагражае. Кінуўся ён да дзяцей, віўся каля іх рук, імкнучыся адхіліць бяду, і жаласна сіпеў: «Не крыўдзіце маіх дзетак! Аддайце іх мне….» . Але дзеці не разумелі вужачай мовы ды, каб ён не замінаў ім у гульнях, узялі пруцік і прагналі вужа з падворка. І папоўз, бядуючы, дамавік у пушчу. Паўзе, паўзе і плача над сваім няшчасцем. Ажно бачыць, выпаўзае са струхнелага пня яго знаёмая — злая ядавітая змяя. «Чаго сумуеш? » — пытаецца яна ў вужа. А той і кажа пра няшчасце сваіх дзетак. Змяя зларадна ўсміхнуласа ды суцяшае: «Не плач, я табе зараз дапамагу» . Не паспеў і азірнуцца вуж, як змяя — шусь на падворак, ды ў сялянскую каморку, дзе ў гэты час стаялі гладышы з малаком. Падпаўзла яна да аднаго гладыша, узнялася над ім, разявіла пашчу і ўпусціла ў яго кроплю атрутнага яду. Потым падпаўзла да другога, трэцяга, чацвёртага і кожны з іх атруціла. Анямелы ад жаху вуж аслупянеў на парозе, на змяіныя злачынствы гледзячы. А тая жвава перапаўзла цераз парог на падворак. Сыкнула вужу: «Вось я і адпомсціла за тваіх дзетак! » — ды шмыгнула з падворка у пушчу.

+ 0 -
Уголовник
29 сент. 2016 г., 0:12:44 (7 лет назад)

Вторая часть где?!!!

+ 0 -
Мент
29 сент. 2016 г., 0:16:34 (7 лет назад)

Уголовник, нашлась вторая часть: Якраз у той час у хаце была гаспадыня і праз шчылінку ў дзвярах да каморы бачыла, што ўчыніла змяя-гадзюка. Зачыніла яна моцна на засаўку камору і пайшла шукаць мужа, каб сказаць яму аб убачаным. Ажно на падворках увайшоў сам гаспадар, заўважыў, чым гуляюць дзеці, ды зараз жа загадаў: "Асцярожненька збярыце і занясіце ўсе яйкі туды, адкуль іх узялі". Дзеці паслухмяна сабралісвае незвычайныя забаўкі ды занеслі на прызбу. "А цяпер, - кажа ім бацька, - закапайце іх у лісцё і кастрыцу так, як яны ляжалі раней". Дзеці зрабілі ўсе, як ім было сказана. Тады бацька і кажа ім: "Гэта яйкі нашага вужа. Ён закапаў іх у прызбе па тое, каб праз некалькі дзён з кожнага яечка вылупілася маленька вужанятка. Вось таму і нельга чапаць тх, нельга крыўдзіць вужа". Вуж жа ўбачыўшы, что яго дзеткі ўратаваны, адразу кінуўся да каморы. Але дзверы былі моцна зачынены. Ён, знайшоўшы мышачую норку, праціснуўся цераз яе ў камору і пачаў выварочваць гладышы з атручаным малаком. Вывернуў адзін, вывернуў другі, трэці, а калі падпаўзаў да чацвертага, дзверы раптам адчыніліся, і на парозе каморы паявіліся гаспадар з гаспадыняю і дзецьмі. Вуж нават і не заўважыў, як пільна і з якой удзячнасцю глядзела на яго ўся сям'я.

Ответить

Читайте также

Я думаю это просто,но самой думать не получается...

Помогите пожалуйста!!! ♥
Мне нужно написать все месяца года (их 12) на 3-х языках!
К примеру: Апрель-красавик-April
Я не знаю как правильно пишется! Русский, Бел, и Англ.
Прошу! Заранее спасибо!))



Вы находитесь на странице вопроса "Мне нужна легенда “Дамавікова ўдзячнасць”", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "5-9" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.