Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 663 вопросов и 6 445 976 ответов!

Водгук на любы верш наступных аутарау:

10-11 класс

Васiль Зуёнак
Янка Сiпакой
Анатоль Вярцiнскi

порозит 27 окт. 2016 г., 4:54:23 (7 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Polik200360
27 окт. 2016 г., 7:37:57 (7 лет назад)

Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі.  
Анатоль Вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. У сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. Меня зацікавіў яго твор "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць". Аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. Не проста існаваць, а іменна жыць. Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна".   

Наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. А калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што дапамагло б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. Да гэтага заклікае і Вярцінскі:
Жыццё даецца, как жыццё тварыць.Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, - Тварыць!
Пасля гэтых радкоў з'яўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. Аўтар звяртаецца да чытача з просьбай жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць?"

Такім чынам, верш вучыць нас жыць добра.

+ 0 -
Sbozhikov1
27 окт. 2016 г., 9:28:34 (7 лет назад)

Нну и где обещанные 10 минут?

Ответить

Другие вопросы из категории

Анализ стихотворения Ніл Гілевіч Мацi Мацi Я ўзыходжу на двор, Я кажу ёй: «Са святам!» —

I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б'е
Дух гарачы капусны.

Я гляджу ў яе вочы,
Што свецяцца шчасцем,
Гладжу рукі сухія,
Прапахлыя зеллем,
I хілюся да сэрца...
А трэба б упасці
Перад ёю — нядужнай, сівой —
На калені...

Вочы маці!
У доўгія зімнія ночы
Вы над намі
Вясёлымі зоркамі ззялі,
Вы ў нясцерпнай дрымоце
Зліпаліся, ночы.
I ўсё ж усміхаліся нам,
Забаўлялі...

Рукі маці!
Вы ў працы не зналі прынукі,
Вы насілі штогод
Мазалі, як бабіны,
Вы аж нылі увечары,
Мілыя рукі,
Спавіваючы нас
Перад сном галубіным.

Сэрца маці!
Наш боль быў тваім,
He іначай,
Сорам наш
Ты насіла вялізарным горам,
Кропля ж кожная
Радасці светлай дзіцячай
Напаўняла цябе,
Разлівалася морам...

А цяпер ёй —
Адно б на сынка наглядзецца...
Жаль, і горыч, і боль
Мне душу працінае:
Як жа позна,
Як позна — любімыя дзеці —
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем...



Вы находитесь на странице вопроса "Водгук на любы верш наступных аутарау:", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "10-11" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.