Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 663 вопросов и 6 445 976 ответов!

момогите написать сочинение на тему Осень

5-9 класс

Nastja191102 31 окт. 2015 г., 9:32:07 (8 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Trenihin55
31 окт. 2015 г., 10:25:12 (8 лет назад)

Я люблю восень. Восень лепшая, чым зіма і лета. Чаму? Таму што восенню ўжо не так горача, як улетку, але яшчэ не так холадна, як зімой. Ужо няма летняй спёкі, калі хочацца залезці ў халадзільнік і не вылазіць. Але яшчэ не наступілі траскучыя зімовыя маразы, калі і нос страшна на вуліцу высунуць. 
Увосень часта ідуць дажджы. Я не вельмі люблю восеньскія дажджы. Яны халодныя і калючыя. Пад імі не пагуляеш басанож. Але я люблю сядзець падчас такіх дажджоў дома, закруціўшыся ў плед, папіваючы гарачае какава і чытаючы цікавую кнігу.
Восень - прыгожая пара года. Яе нездарма часта называюць залатой. Дрэвы мяняюць свой сумны зялёны ўбор на стракаты: чырвоны, залаты. З дываном з рознакаляровага лісця пад нагамі не параўнаецца ні адзін самаробны дыван самай майстэрскай ткачыхі.
Увосень даспяваюць апошнія ягады: журавіны і брусніцы. Я вельмі люблю журавінавы морс. Акрамя таго, восенню расце шмат грыбоў: баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі і гэтак далей. Мы з бацькамі часта ходзім па грыбы. Гэта весела і карысна для здароўя.
Не разумею людзей, якія лічаць восень маркотнай. Мне здаецца, што яны проста не ўмеюць радавацца жыццю.

Ответить



Вы находитесь на странице вопроса "момогите написать сочинение на тему Осень", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "5-9" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.