Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 657 вопросов и 6 445 963 ответов!

сочинение что такое счастье

5-9 класс

Mikhailukt 01 нояб. 2014 г., 10:07:05 (9 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Iliashishov
01 нояб. 2014 г., 11:24:59 (9 лет назад)

Калі запытацца ў тысячы людзей, што такое, на іх думку, шчасце, наўрад ці знойдзецца два аднолькавыя адказы. У розных людзей розныя каштоўнасці, розныя мары і жаданні. Таму кожны чалавек бачыць сваё шчасце па-свойму.
Для аднаго шчасце - гэта быць разам з каханым чалавекам. Для іншага - калі ўся яго сям'я побач з ім. Для хворага шчасце - ачуняць, для беднага - разбагацець, для самотнага - знайсці каханне. Кожнаму з нас не хапае для шчасця чагосьці свайго. Менавіта гэтую рэч, якая адсутнічае ў нашым жыцці, мы і лічым шчасцем.
Я спытаў у сваёй сям'і, што для іх шчасце. Мама сказала, што самае вялікае шчасце для яе - гэта мы з братам, што без нас яна не бачыць свайго жыцця. Тата надоўга задумаўся, а потым прызнаўся, што для яго шчасце - гэта магчымасць займацца на працы тым, што ён любіць больш за ўсё на свеце. Мой малодшы брат сказаў, што для яго шчасце - стаць дарослым. Нават у межах адной сям'і адказы апынуліся абсалютна рознымі.
І тады я задумаўся: а што ж лічу за шчасце я сам? Высветлілася, што пытанне гэта вельмі складанае. Я хацеў бы мець магчымасць займацца любімай справай, як тата. Я хацеў бы мець дружную сям'ю, як мама. Але ці гэта зробіць мяне шчаслівым? Не ведаю.
Напэўна, я яшчэ недастаткова бачыў і ведаю ў гэтым жыцці, каб канчаткова адказаць на гэтае філасофскае пытанне. Пакуль жа я шчаслівы, таму што ў мяне ёсць мая любімая сям'я і сябры, якія мяне паважаюць і шануюць. Я не самотны, таму я шчаслівы. Магчыма, з узростам маё разуменне шчасця зменіцца, але не думаю, што радыкальна.
А што такое шчасце для вас? Мне было б цікава пачуць вашы думкі на гэты конт.

+ 0 -
Lexus
03 июля 2016 г., 5:33:25 (7 лет назад)

Thanks for shnagri. Always good to find a real expert.

+ 0 -
Trevon
04 июля 2016 г., 15:04:57 (7 лет назад)

The exrpetise shines through. Thanks for taking the time to answer.

Ответить



Вы находитесь на странице вопроса "сочинение что такое счастье", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "5-9" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.