Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 657 вопросов и 6 445 963 ответов!

сачыненне аписанне сябра

5-9 класс

Alinamitryakova 08 янв. 2016 г., 13:58:12 (8 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Lerochkakoneva
08 янв. 2016 г., 15:53:17 (8 лет назад)

Майго лепшага сябра клічуць Аляксей. Мы з ім разам займаемся футболам. Ён старэйшы за мяне на год. Але выглядае Лёша яшчэ старэйшым, таму што ён вельмі высокі. Ён вышэйшы за мяне на дзесяць сантыметраў. Акрамя таго, Лёша ходзіць у трэнажорную залу, таму ён даволі мускулісты. Ён вельмі моцны, і ў яго вялікія далоні з заўсёды акуратна абрэзанымі і чыстымі пазногцямі.
Лёша не прыгажун, але даволі сімпатычны. У яго твар з шырокімі скуламі, высокі лоб, які затуляе чуб. Вочы ў Лёшы карыя, шакаладнага колеру. Валасы ў яго цёмна-русыя, прамыя, кароткія. Валасы Лёша не ўкладвае, яны заўсёды ляжаць на яго галаве ў творчым беспарадку.
Лёша ўмее стыльна апранацца. Яго адзенне заўсёды адпавядае сітуацыі. Ён аднолькава добра ўмее выглядаць і ў касцюме, і ў джынсах. Ён вельмi акуратны і заўсёды пахне дарагім адэкалонам.
Ён вясёлы і прыязны, да ўсіх адносіцца добразычліва. З яго твару не сходзіць усмешка.
Дзякуючы сваёй сімпатычнай знешнасці і абаянню Лёша падабаецца людзям. Думаю, калі б вы з ім пазнаёміліся, ён бы і вам спадабаўся.

Ответить

Другие вопросы из категории

Слова с суффиксом -чык
ранены якая часціна мовы?
Выпішыце з тэксту па адным прыкладзе словазлучэнняу, звязаных дапасаваннем, кіраваннем і прымыканнем.Выканайце іх графічный разбор .

Як жа пакупліва доужыуся ранішні час ! Сонца так і не прабілась праз заслону хмар.Кроплі дажджу сцякалі з казыркоу шапак, з танкісцкіх шлемау, бесказырак матросау. але гледачы на твары байшоу і афіцэрау ,я увесь час адчувау сонца .



Вы находитесь на странице вопроса "сачыненне аписанне сябра", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "5-9" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.